19 декабря 2025, пятница22:26

В стране и мире

Прысуд праваабаронцам «Вясны» агучаць 3 сакавіка

13 февраля 2023, 16:38

13 лютага палітвязні Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч выступілі з апошнім словам.

 

Бяляцкі сказаў, што крымінальная справа палітычна матываваная. Паводле яго слоў, прапагандысты, якія асвятлялі працэс, пісалі «плёткі і хлусню».

Прысуд праваабаронцам «Вясны» агучаць 3 сакавіка, піша sb.by.

Для нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага абвінавачванне запрасіла 12 гадоў зняволення, для Валянціна Стэфановіча — 11 гадоў, для Уладзіміра Лабковіча — 9 гадоў, для праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва, якога судзяць завочна, — 10 гадоў калоніі. Крымінальная справа, якая складаецца з 284 тамоў, разглядалася судом Ленінскага раёна Мінска ў паскораным рэжыме — працэс пачаўся 5 студзеня. Палітвязні за кратамі з лета 2021-га. Яны сваёй віны не прызнаюць. Іх пераследуюць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.


Фото с сайта crossroadsoflife.ru