Пры гэтым каля 20 тысяч чалавек — паліцыянтаў і вайскоўцаў ППСП імя Ахмата Кадырава — падпісалі рапарт і прынеслі прысягу Пуціну.
Паводле інфармацыі «Новай газеты», падпісаць рапарт супрацоўнікам МУС Чачні было прапанавана пад пагрозай звальнення. Пры гэтым на месца 500 паліцэйскіх, якія адмовіліся падпісваць паперу, прынялі навабранцаў з ліку беспрацоўнай чачэнскай моладзі.
Цырымонія, на якой 20 тысяч супрацоўнікаў унутраных спраў заявілі пра гатоўнасць «выканаць любы загад В. В. Пуціна, міністра ўнутраных спраў Расіі В. А. Калакольцава і Кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі… Р. А. Кадырава па абароне інтарэсаў Расійскай Федэрацыі ў любым пункце свету», адбылася 28 снежня на стадыёне «Дынама» ў Грозным. Агульнае пастраенне завяршылася прынясеннем прысягі на вернасць Пуціну.
Пры гэтым, як адзначае «Новая газета», падпісанне рапартаў і прынясенне прысягі супярэчаць закону «Аб паліцыі». Супрацоўнікі МУС падпарадкоўваюцца толькі кіраўнікам паліцыі. Не з’яўляючыся ні вайскоўцамі, ні грамадзянскімі асобамі, яны ў прынцыпе не могуць выконваць загады Рамзана Кадырава, які з’яўляецца кіраўніком суб’екта РФ, то бок прадстаўніком выканаўчай улады.