22 ноября 2024, пятница23:38

В стране и мире

Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць Пуціну атрымаць Беларусь у якасці суцяшальнага прыза

8 февраля 2023, 11:49

Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца з кожным днём, заявіла Святлана Ціханоўская на вэбінары Лонданскай школы эканомікі.

 

Дэмлідар заявіла аб “паўзучай акупацыі” Беларусі з боку РФ.

“Але беларускі народ не хоча, каб Беларусь была часткай Расіі. Таму рэжым праводзіць маштабную кампанію па прамыванні мазгоў, спрабуючы пераканаць беларусаў, што ў іх няма еўрапейскай будучыні і яны заўсёды будуць часткай “рускага свету”. Таму яны [дыктатары] знішчаюць беларускую гісторыю і мову, СМІ і грамадзянскую супольнасць”, — сказала яна.

“Я часта чую ад заходніх палітыкаў: давайце спачатку вырашым праблему Украіны, а потым Беларусі, — падкрэсліла Ціханоўская. — Нашы праблемы павінны вырашацца комплексна. І мы не павінны дазволіць Пуціну атрымаць Беларусь у якасці суцяшальнага прыза”.

Паводле яе слоў, “партызаны здзейснілі больш за 80 дыверсій на чыгунцы, каб спыніць рух расійскіх войскаў”.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters