22 ноября 2024, пятница00:26

Культура

На Дзень усіх закаханых J:Морс дасць анлайн-канцэрт

8 февраля 2023, 8:07

Быць са сваімі слухачамі 14 лютага — даўняя і любімая традцыя J:Морс. Але ўпершыню гурт ладзіць свой традыцыйны рамантычны канцэрт не ў Беларусі. Нагадаем, Уладзімір Пугач нарадзіўся і вырас у Пінску.

 

«Любоў больш за ўсе, таму будзем разам як афлайн, так і анлайн, і будзем святкаваць любоў», — запрашае гурт J:Морс на канцэрт на святкаванне Дня святога Валянціна.

14 лютага вядомы беларускі бэнд будзе граць кватэрнік у Варшаве, трансляцыя якога будзе весціся ў інтэрнэт.

Для тых, хто ў Польшчы, музыкі анансуюць адмысловую праграму, якая будзе ладзіцца па адрасе Рух беларускай салідарнасці – ul. Hoża 41/2. «Усяго 50 месцаў», «afterparty з музыкамі», — адзначаецца ў запрашэнні.

Для тых, хто па-за межамі Варшавы, абяцаюць анлайн-версію музычнага выступлення. «Вы самі вырашаеце, за якую цану набыць квіток. На якасць трансляцыі гэта не паўплывае», — жартуюць арганізатары.

Нагадаем, што апошні сінг беларускага калектыву — «Вікторыя» — выйшаў напрыканцы мінулага года.

«Чым больш зла, гвалту і несправядлівасці выпадае на нашу долю, тым больш мы прыціскаемся адзін да аднаго. Тым ярчэй нам падаецца святло ў канцы шляху. Тым мацней мы спадзяемся і верым у каханне», — распавядалі пра новы твор музыкі.

Паслухаць песню можна тут.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters