За тыдзень з 13 да 19 снежня золатавалютныя рэзервы Расеі знізіліся да 398,9 млрд даляраў.
Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні Цэнтрабанка.
З 12 снежня рэзервы знізіліся на 15,7 мільярда даляраў. Яны былі вытрачаныя на валютныя інтэрвенцыі і падтрымку банкаў. Акрамя таго, валюту прадавалі буйныя дзяржаўныя карпарацыі, у тым ліку Газпром і Роснефть.
Дзякуючы інтэрвенцыям удалося дабіцца ўмацавання рубля з 66 да 54 адносна даляра.
Расія назапасіла вялікія золатавалютныя рэзервы дзякуючы экспарту нафты й газу. Максімуму яны дасягалі перад крызісам 2008 года, тады яны складалі 590 млрд даляраў.