26 ноября 2024, вторник15:43

Политика

Расіі ўжо і малако беларускае не такое

25 декабря 2014, 13:43

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сухога абястлушчанага малака, паведамляе ўпраўленне расійскага ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях. 
Факт увозу ў Расійскую Федэрацыю сухога абястлушчанага малака, якое суправаджаецца несапраўдным якасным пасведчаннем, быў устаноўлены інспектарамі 23 снежня падчас правядзення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў у пункце папярэдняга апавяшчэння «Чырвоная Горка» на расійска-беларускім участку мяжы. 
 
«У сувязі з тым, што прадпрыемства-адпраўнік ААТ «Здравушка-мілк» не забяспечыла гарантыю бяспекі і якасці 20 тон прадукцыі, упраўленнем Рассельгаснагляду прынята рашэнне пра яе вяртанне ў Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
 
Між тым, ААТ «Здравушка-мілк» у Барысаве (Мінская вобл.) з’яўляецца адным з найбольш вядомых вытворцаў натуральных малочных прадуктаў у Рэспубліцы Беларусь, адзначае афіцыйны сайт прадпрыемства.
«Увесь калектыў прадпрыемства на чале з генеральным дырэктарам Лапіцкім Уладзімірам Міхайлавічам маюць усе падставы для вырашэння важных задач перспектыўнага развіцця камбіната. Бо на прадпрыемстве працуюць вопытныя, кваліфікаваныя спецыялісты, якія маюць багаты вопыт у вытворчасці малочнай прадукцыі і пастаянна ўдасканальваюць свой прафесійны ўзровень», – сцвярджаюць на ААТ «Здравушка-мілк».
Паводле БелаПАН

Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com