24 ноября 2024, воскресенье17:03

Экономика

Мясніковіч: Насельніцтва скупляе да $97 млн за дзень, мы вымушаны пайсці на нетрадыцыйныя меры

22 декабря 2014, 9:35

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч растлумачыў прычыны, чаму ўлады краіны ўвялі 30-працэнтны збор пры куплі валюты.  У краіне, расказаў прэм’ер, назіраўся ажыятажны попыт на валюту. У асобныя дні аб’ёмы продажаў насельніцтву толькі праз абменнікі даходзілі да $90—97 млн у дзень. У той час як купля складала ўсяго каля $15—17 млн у дзень. Сваю ролю адыграла дэвальвацыя валют у […]

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч растлумачыў прычыны, чаму ўлады краіны ўвялі 30-працэнтны збор пры куплі валюты. 

У краіне, расказаў прэм’ер, назіраўся ажыятажны попыт на валюту. У асобныя дні аб’ёмы продажаў насельніцтву толькі праз абменнікі даходзілі да $90—97 млн у дзень. У той час як купля складала ўсяго каля $15—17 млн у дзень.

Сваю ролю адыграла дэвальвацыя валют у краінах, на якія прыпадае 55 працэнтаў беларускага экспарту.

Так, дэвальвацыя расійскага рубля ў 2014 годзе склала 80 працэнтаў, тэнге — 20 працэнтаў, грыўні — 100 працэнтаў.

У выніку ў апошнія месяцы істотна павялічыўся прыток імпартных тавараў у Беларусь. Напрыклад, з Расіі за кастрычнік-лістапад бягучага года грамадзяне ўвезлі 21,5 тыс. аўтамабіляў на суму каля $320 млн.

Ва ўмовах, калі ўскладнілася сітуацыя на знешніх контурах, пачаўся валютны ажыятаж у краіне, урад і Нацбанк пайшлі на нетрадыцыйныя меры.

Стандартная дэвальвацыя нацыянальнай валюты, як класічны метад, не дала б належнага эфекту, лічыць прэм’ер.

Зніжэнне кошту беларускага рубля прывяло б да росту тэмпаў інфляцыі і праз нейкі час усё вярнулася б на зыходную пазіцыю, мяркуе прэм’ер-міністр.

 


Иллюстрация media-polesye.com