20 сентября 2024, пятница07:18

В стране и мире

Урад ФРГ: Сітуацыя са свабодай СМІ ў Беларусі пасля пачатку вайны працягнула пагаршацца

29 января 2023, 19:10

Автор: Norbert Aepli, Switzerland, CC BY 2.5

Автор: Norbert Aepli, Switzerland, CC BY 2.5

Пра гэта гаворыцца ў адказе ўрада Германіі на запыт апазіцыйнай фракцыі бундэстага "Альтэрнатыва для Германіі" аб свабодзе слова ў Расіі, Украіне і Беларусі і дзеяннях кабінета па яе паляпшэнні.

 

“Дзяржаўныя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ўзмацняюцца. Яны нацэленыя на знішчэнне незалежнага медыяландшафту і выяўляюцца сярод іншага ў вобысках, канфіскацыі [маёмасці] і арыштах. Апошнія прыклады жорсткасці рэпрэсій — прысуды ад 4 да 14 гадоў турмы супрацоўнікам незалежнага інфармацыйнага агенцтва “БелаПАН” у кастрычніку 2022 года”, — зазначае ўрад ФРГ.

Акрамя таго, гаворыцца ў дакуменце, у Беларусі заблакавана больш за 100 сайтаў медыя. На незалежныя СМІ і выдаўцоў ціснуць пад надуманымі падставамі, асабліва абвінавачваннямі ў парушэнні падатковага заканадаўства.

“Беларусь — адна з краін свету з найбольшай колькасцю арыштаваных журналістаў (цяпер 32)”, — канстатуе нямецкі ўрад.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru