27 декабря 2025, суббота13:33

В стране и мире

Ва Украіне выпусцілі канверт і марку, прысвечаныя Алесю Бяляцкаму

27 января 2023, 9:55

Ініцыятарам такога выдання стаў Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Тэрнопалю.

 

Адначасна выйшла і марка, прысвечаная Беларусі ў звязку з нобелеўскім уганараваннем праваабаронцы, — паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Дапамагалі ў выданні і гарадзенскія праваабаронцы.

Уладзімір Ханас: «Рыхтуючы спецыяльныя канверты да атрымання Нобелеўскай прэміі міру Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў (старшыня Аляксандра Матвійчук), мы вырашылі зрабіць такі ж канверт для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. І тут мы сутыкнуліся з пэўным выклікам. Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты «рускі карабель». У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай. Пасля абмеркаваньняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам «Пагоня». Гэта афіцыйны плацежны сродак – і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам. І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлем беларускім сябрам».

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото используется в качестве иллюстрации / Фото: studyinpoland.pl