У аб’яднанні адзначылі, што «зварот накіраваны лідарам свабоднага свету з просьбай пра больш рашучыя дзеянні па вызваленні палітзняволеных».
Аўтары спасылаюцца на словы прадстаўніка ЕС Пітара Стана, што ў распараджэнні ЕС ёсць «некалькі інструментаў» для рэагавання на сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама разглядаюцца «іншыя меры».
«Адна з мэт нашага адкрытага звароту і Аб’яднання родных і былых палітзняволеных — падштурхнуць Еўрасаюз задзейнічаць тыя самыя “іншыя меры», — гаворыцца ў заяве.
10 студзеня Аб’яднанне сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў выступіла са зваротам да сусветнай супольнасці, у якой заклікала да «больш рашучых дзеянняў»па вызваленні іх блізкіх.