Першых экскурсантаў ветліва сустрэла цётачка Заказушка. Пазнаёміўшыся з гаспадыняй, госці і арганізатары маршруту накіравалася да Прыпяці.
Аб флоры і фаўне гэтых мясцін распявяла экскурсавод групы. Дырэктар Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Альманскія балоты» Іван Васільевіч Яхнавец акцэнтаваў увагу на дзейнасці заказніка.
Удзельнікі народнага драматычнага тэатра «Пагарынне» (рэжысёр Іна Філановіч) паказалі прадстаўленне «У гасцях у цётачкі Заказушкі». Прысутныя, аб’яднаныя цудоўным настроем, спявалі, танчылі, гулялі разам з артыстамі.
Далей экскурсантаў запрасілі пакатацца на «плаўдачы» тыпу кацер-пантон па Прыпяці.
«У час рачной прагулкі дзеці і дарослыя наталіліся прыгажосцю Прыпяцкага Палесся, даведаліся шмат новага аб прыродзе роднага краю. Яны былі ўзрушаныя гэтай экскурсіяй», – падзялілася ўражаннямі старшыня ўстановы «Столінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб» Святлана Сцяпанаўна Шыман. – Калі дзеці ўбачылі на Прыпяці рыбакоў, віталі іх, цікавіліся ўловам».
У канцы сустрэчы Заказушка падаравала дзецям кармушку і нагадала аб важнасці дапамогі птушкам зімой.
Як адзначыла Святлана Шыман, для жадаючых наведаць экалагічны маршрут, можна арганізаваць падвоз наведвальнікаў да заказніка чыгуначным транспартам, пасля чаго падарожнікі атрымаюць магчымасць пазнаёмяцца з прыродным ландшафтам, ідучы да месца сустрэчы са спадарыняй Заказушкай 3 км пешшу.
Па пытаннях арганізацыі экскурсіі звяртацца ў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму па тэлефоне 8(01655) 2-21-71.