У іх удзельнічалі вайскоўцы, байцы нацгвардыі і супрацоўнікі СБУ, паведамляе Reuters.
Гэта не першыя падобныя вучэнні на поўначы Украіны за апошні час. Украінцы не выключаюць, што атака расійскіх войскаў з Беларусі можа паўтарыцца. Напярэдадні гаворка пра гэта ішла на нарадзе ў Львове, у якой удзельнічаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Між іншым, быў зроблены даклад пра забеспячэнне аховы Ровенскай АЭС у выпадку нападу з боку Беларусі. На вучэннях адпрацоўвалася барацьба з дыверсійнымі групамі.