Увечары 13 студзеня ў Беларусі адзначаюць стары Новы год або Шчодрык. Дарослыя і дзеці прыбіраюцца ў карнавальныя касцюмы, калектывамі ходзяць па хатах, спяваюць калядныя песні, жадаюць гаспадарам і дамачадцам дабрабыту, а тыя наўзамен адорваюць гасцей грашыма або прадуктамі харчавання, частуюць напоямі і закускай са святочнага стала.
У Давыд-Гарадку гэты народны абрад называюць «Конікамі». Вось ужо больш за 100 гадоў у горадзе Давіда галоўным персанажам народнага абраду з’яўляецца конь з наезнікам. У кожным калектыве пераапранутых яны абавязкова павінны прысутнічаць.
У 2019 годзе калядны абрад “Конікі” быў унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе гарадское тэатралізаванае свята праходзіла ўжо ў дадзеным статусе, а вось у 2021-м яго правядзенню перашкодзіў каранавірус. З-за няшчаснай эпідэміялагічнай сітуацыі агульнагарадское свята прыйшлося адмяніць.
У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі наступную праграму свята:
20.00–20.40 – дзіцячая гульнёвая праграма (амфітэатр);
21.00–21.40 – тэатралізаванае прадстаўленне «Парад Конікаў»;
21.40 –00.30 – святочны канцэрт з удзелам творчых калектываў горада і раёна;
19.00–00.30 – работа гандлёвых радоў, атракцыёнаў, выстаўка-кірмаш;
00.30–04.00 – святочная дыскатэка.
Пра тое, як праходзілі «Конікі» ў мінулыя гады, чытайце ў нашых матэрыялах.
Давид-городокские «Коники». Репортаж с уникального праздника
«Коники» в Давид-Городке. Как это было…
«Коники» в городе Давида. Такое не забудешь!
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!