25 сентября 2024, среда11:40

Политика

МЗС і паслы ЕС абмеркавалі «праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі»

12 декабря 2014, 0:00

Адносіны Беларусі і Расійскай Федэрацыі, а таксама развіццё еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў абмеркаваны 11 снежня падчас сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў з кіраўнікамі дыпламатычных місій краін — членаў ЕС, размешчаных у Мінску.

«У ходзе гутаркі адбыўся абмен меркаваннямі па праблемных пытаннях у адносінах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама развіцця еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў.

У гэтым кантэксце была адзначана важнасць дыялогу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС», — паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Акрамя гэтага адзначаецца, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей таксама правёў тэлефонныя размовы з некаторымі калегамі з краін — членаў ЕС і абмеркаваў з імі развіццё сітуацыі ў рэгіёне і беларуска-еўрапейскія адносіны.

Нагадаем, расійскія ўлады ў лістападзе заблакіравалі пастаўкі на ўнутраны рынак многіх беларускіх харчовых тавараў. На нарадзе 11 снежня Аляксандр Лукашэнка зноў закрануў канфліктную сітуацыю з абмежаваннем паставак беларускага харчавання ў Расію. «Не мы былі прычынай такога канфлікту, — заявіў Лукашэнка. — Папракаць беларусаў няма чаго ў тым, што гэты скандал, калі яго можна так назваць, выбухнуў. Але гэта не першы раз».
 


Фото: mil.by
Скриншот видео с ютуб-канала Виталия Коваля
Фото: upbizn.ru
Фото использовано в качестве иллюстрации
Снимок носит иллюстративный характер /Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: rg.ru