20 сентября 2024, пятница12:39

Общество

Павел Латушка: «Мяне не хвалююць прызёры ЧС-2022, калі Беларусь акупаваная Расеяй. Цяпер нічога не можа быць па-за палітыкай»

20 ноября 2022, 19:05

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка ў размове з «Трыбунай» распавёў аб сваім стаўленні да чэмпіянату свету-2022, які праходзіць у Катары.

– У сітуацыі, калі Беларусь акупаваная Расеяй, рэжым Лукашэнкі падтрымлівае Расею ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны, а ўсе нашыя рэсурсы накіраваныя на тое, каб супрацьстаяць гэтаму, мяне не хвалююць пераможцы і прызёры чэмпіянату свету па футболе. Мяне хвалюе тое, хто выйдзе пераможцам у агрэсіўнай захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны, а таксама ў супрацьстаянні беларускага народа супраць рэжыму Лукашэнкі. Таму трэба рабіць усё, каб у першым выпадку перамагла Ўкраіна, а ў другім – беларускі народ.

Наконт ЧС ёсць шмат пытанняў. Чаму месцам правядзення быў абраны Катар? Як можна было дапусціць гібель тысяч працаўнікоў, якія займаліся будаўніцтвам спартовых аб’ектаў? Чаму Іран не быў дыскваліфікаваны з улікам той падтрымкі, якую ён аказвае Расіі ў вайне супраць Украіны? Кажуць пра прынцып «спорт па-за палітыкай», але ў існуючай сітуацыі нічога не можа быць па-за палітыкай. Калі ты не цікавішся палітыкай, палітыка зацікавіцца табой, пра што сведчыць сытуацыя ў Беларусі. Для мяне найбольш правільнай пазіцыяй з’яўляецца байкот ЧС-2022.

– Калі б зборная Беларусі гуляла на чэмпіянаце свету, заўзелі б за яе?

– Не магу ўявіць, што ў цяперашняй сітуацыі Беларусь змагла б патрапіць на ЧС. Рэжым Лукашэнкі знішчае ўсе сфэры беларускага грамадзтва, у тым ліку і спорт, футбол.

Але нават калі б нейкім цудам Беларусь патрапіла на ЧС, маральна я б не змог падтрымліваць гэтую каманду. Цяпер «зборную Беларусі» прадстаўляюць спартоўцы, якія закрылі вочы на затрыманні, збіццё беларусаў (у тым ліку спартсменаў, заўзятараў, спартыўных журналістаў), вынясенні ім жахлівых прысудаў толькі за тое, што беларусы не пагадзіліся жыць далей ва ўмовах рэжыму. Аб якіх маральных якасцях дадзеных спартсменаў можна казаць? – сказаў Латушка.


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru