Нягледзячы на тое, что да зімы яшчэ больш месяца, Дзядам Марозам і Снягуркам з ўсяго раёна ужо зараз давялося дэманстраваць свае незвычайныя здольнасці.
Гледачы бачылі, як у руках Дзядоў Марозаў беларускія яблыкі ператвараліся ў экзатычныя фрукты, з меха замест падарункаў з’яўляліся касмічныя прышэльцы, і са столі ішоў каляровы снег. Да таго ж, сёлета некаторыя Дзяды Марозы і Снягуркі пакінулі свае рэзідэнцыі, паехалі на адпачынак у паўднёвыя краіны і не расталі.
Чараўніцтва чараўніцтвам, але журы на чале са старшынёй – метадыстам РНМК аддзела адукацыі спорта і турызма Валянцінай Богдан – разглядала канкурсантаў з усёй строгасцю: ўдзельнікам конкурсу неабходна было ў межах 10 хвілін прадставіць і сюжэтнае дэфіле, і гульнявую праграму, і творчы нумар.
Лепшымі Дзедам Марозам і Снягуркай аднагалосна прызналі Вячаслава Абрамчука (настаўніка тэхнічнай працы) і Алену Дуньчык (настаўніцу рускай мовы і літаратуры) з Язвінскай сярэдняй школы. Яны атрымаюць грашовую ўзнагароду ад аддзела адукацыі і будуць удзельнічаць у абласным этапе конкурсу.
У розных намінацыях журы адзначыла выступленне прадстаўнікоў Краснавольскай яслі-сад СШ, яслі-сад №3, №1, №10, №12, а таксама яслі-сад №8 г. Лунінца.