20 сентября 2024, пятница17:52

В стране и мире

Ноч (не)расстраляных паэтаў прайшла ў многіх гарадах свету, дзе жывуць беларусы

30 октября 2022, 8:16

Ушанаванне памяці выбітных пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў тагачаснай БССР, расстраляных у 1937-м годзе, адбылося 29 кастрычніка і ў Вільні.

 

Акцыя «Ноч (не) расстраляных паэтаў» ладзілася ў скверы каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду ў Вільні.

Пачалося мерапрыемства з выступу старшыні Беларускай Асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца.

У выкананні удзельнікаў гучалі вершы загінулых паэтаў. Выступоўцы ўзгадвалі тых, хто аддаў і аддае цяпер сваё жыццё і свабоду за вольную Беларусь.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячоркаг успомніў сённяшніх палітвязняў, журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі.

Выступае Франак Вячорка

Журналіст Алег Груздзіловіч, які 9 месяцаў правёў у турме, распавёў, што ў 30-я гады яго дзед таксама сядзеў за кратамі. Гісторыя паўтараецца.

Палітвязень Алег Грузділовіч прачытаў уласны верш, напісаны за кратамі

Імпрэза сабрала прадстаўнікоў розных беларускіх арганізацый, мясцовых беларусаў і тых, хто знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года стала адной з самых трагічных і чорных датаў у беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. У гэтую ноч савецкія карнікі расстралялі 132 беларускіх дзеяча.

29 кастрычніка споўнілася 85 гадоў з той крывавай даты.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Благодарим за то, что Вы остаётесь с нами.

 


Фото иллюстрационное из архива МП
Фото: ТГ-канал РУПП
Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП