23 ноября 2024, суббота13:32

Запись

25 кастрычніка ў Пінску адбыліся ўрачыстасці 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтака

27 октября 2014, 16:59

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У святкаваннях прынялі ўдзел каталіцкія і грэкакаталіцкія святары і біскупы з Беларусі, Украіны, Польшчы. Прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў і дыпламатычнага корпуса з Польшчы.

Сотні вернікаў сабраліся ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, каб адзначыць юбілей свайго кардынала. Святая імша праводзілася прадстаўніком Папы рымскага на латыні, а святары выступалі па-беларуску.

На пачатку Эўхарыстыі да вернікаў звярнуўся пінскі біскуп Антоні Дзям’янка, які распавёў, што Казімір Свёнтак пражыў у Пінску больш за 60 гадоў, тут ён адчуў пакліканне да святарства і вучыўся ў духоўнай семінарыі. У пінскім касцёле Унебаўзняцця Найсвяцейшай Панны Марыі ён атрымаў пасвечанне ў духоўны сан. А потым менавіта сюды вярнуўся са сталінскай ссылкі і да сваіх апошніх дзён служыў вернікам у часы атэізму і перыяд адраджэння касцёлу ў Беларусі. Цяпер у крыпце пінскай катэдры спачывае яго цела.

Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пад час набажэнства сказаў, што, напэўна, кардынал Казімір глядзіць на нас з неба і цешыцца са сваёй паствы, якая сабралася на малітву ў гэты дзень у ягоным касцёле.

Арцыбіскуп узгадаў, што Папа Ян Павел ІІ называў  кардынала Свёнтка  чалавекам, які выйшаў з вязніцы з высока паднятай галавой. Перажытыя пакуты не зрабілі кардынала сумным, ён захоўваў добрае пачуццё гумару, і мы таксама павінны быць людзмі свабоднымі з высока паднятай галавою.

Пасля Імшы святары і вернікі накіраваліся ў крыпту пінскай катэдры, дзе пахаваны кардынал Свёнтак і памаліліся за супакой яго душы.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock