24 сентября 2024, вторник01:20

Запись

Праграма святкавання 100-х угодкаў Казіміра Свёнтка

24 октября 2014, 17:02

Святкаванне 100-х угодкаў кардынала Свёнтка пачнецца з прывітання пілігрымаў і дэлегацый. У праграме – адкрыццё фотавыставы, прасвечанай першаму беларускаму кардыналу.

Як паведамляла Медиа-Полесье, у суботу, 25 кастрычніка, у пінскай катэдры Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды святкавання 100-й гадавіны народзінаў кардынала Казіміра Свёнтка. У гэты дзень у Пінск прыбудуць паломнікі са ўсіх парафій Беларусі, якія вандруюць у межах VIII Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў, адбудзецца Святая Імша і адкрыецца фотавыстава, прысвечаная першаму беларускаму кардыналу.

Праграма святкавання:

10.45 – Прывітанне пілігрымаў і дэлегацый.

11.00 – Ружанцовае набажэнства.

11.45 – Святая Імша.

13.30 – Малітва ў крыпце каля труны Кардынала.

13.40 – Адкрыццё фотавыставы, прысвечанай жыццю і дзейнасці Кардынала Казіміра Свёнтка.

14.00 – Спатканне ў комплексе былога кляштара францішканцаў.

15.00 – Канферэнцыя для ўдзельнікаў Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў.


Снимок носит иллюстративный характер /Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: rg.ru
Фото: ГТК