23 ноября 2024, суббота11:28

Запись

У Пінску адзначаць сотыя ўгодкі кардынала Свёнтка

21 октября 2014, 18:53

25 кастрычніка ў пінскай катэдры Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды святкавання 100-й гадавіны народзінаў кардынала Казіміра Свёнтка. У гэты дзень пройдзе Святая Імша з удзелам каталіцкіх беларускіх і польскіх біскупаў і святароў. У святкаванні прымуць удзел і шматлікія паломнікі, якія прыбудуць у Пінск з усёй Беларусі.

Казімір Свёнтак – адзіны кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі. Нарадзіўся 21 кастрычніка ў 1914 годзе ў Эстоніі. У 1930 годзе служыў святаром  ў Пружанах. У 1941 годзе быў арыштаваны саветамі і асуджаны да смерці. Аднак, немцы, якія неўзабаве акупавалі Беларусь, вызвалілі яго з брэсцкай турмы. У 1944 годзе савецкая ўлада ізноў арыштавала Казіміра Свёнтка і на гэты раз ён атрымаў прысуд – 10 год лагераў у Сібіры. Пасля вызвалення стаў святаром ў Пінску. У 1991 годзе Казімір Свёнтак стаў мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. А, ў 1994 годзе рымскі Папа Ян Павел ІІ надаў яму сан кардынала.  Памёр кардынал Свёнтак у 2011 годзе.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media