“Цяжка прыгадаць, з чаго пачалася нашая з табою гісторыя.
Напэўна з расповядаў бацькі пра Ізяслаў і гісторыю маёй сям’і. Можа з “Дынама” часоў Лабаноўскага?) Ці тваёй крутой музыкі?
Праз некаторы час атрымаліся першыя самастойныя паездкі. Велічны Кіеў і вясёлы Львоў. Данецк за паўгады да…
Потым у нас з табою былі ночы на Майдане, першае шчасце перамогі, першы жывёльны страх, першыя забойствы, якія я пабачыў у свае 25. Мы былі побач, ты трымала мяне за руку, надавала мне сілаў. Мы разумелі, што гэтым не скончыцца. Крым, Харкаў, Данбас…Першы раз вёў аўто, па якім стралялі. Першыя “сепары” ў Данецку.
Быў перыяд, калі бачыліся ўжо радзей, але ніколі не губляў з табою сувязь, жыў тваімі навінамі,радаваўся поспехам, засмучаўся паразам, ці тваім памылкам, але без ніх нікуды.
А потым надышоў люты. Я якраз вяртаўся з гасцёў з Берліна ў госці ў Варшаву (так, я тут госць і гэта ня зменіцца) і пабачыў навіны… Адразу ламануўся да цябе, але гэта заняло некаторы час.
І вось ужо паўгады мы разам. Ты адкрываешся мне наноў. Наноў адкрываеш Харкаў і Адэсу. Знаёміш з Мікалаевам, Дняпром, Запарожжам. Абяцаеш пазнаёміць з Херсонам. Мы сталі настолькі блізкія, што і словаў ня трэба. Мы разумеем адзін аднаго і без іх. Я бачу у тваіх вачах стому і боль. І адначасова бачу моц і веліч. Чую кожны твой крок. Лаўлю тваю рэдкую ўсмешку і абдымаю, калі плачаш. Мы ідзем разам. Я проста хачу быць побач. Я проста мушу быць побач. Я проста буду побач з табою, Украіна”.
З фотаздымкаў Аляксандра Баразенкі (подпісы аўтара захаваныя).
«1 Верасня, якое не прыйшло. На фота школа ў Паўночнай Салтаўцы, самым пацярпелым раёне Харкава. На дошцы дата апошняга занятку – 23.02.2022…»
«На здымку тое, што засталося ад памяшкання аднаго з факультэтаў Харкаўскага універа»
«Выстаіш, вытрываеш, пераможаш і заквітнееш! Я ведаю. Са святам, мая моцная, прыгожая і непераможная. З Днем Незалежності, Україно!»
«Бахмут. В ожидании окончания. Не знаешь, куда и когда прилетит. Ухает так, что уши закладывает. А они лезут и лезут, лезут и лезут…»
«13 самолётов российской армии сегодня (26 июля) героически победили частные дома мирных жителей в курортной Затоке. Пару кадров с очередного “военного объекта” и “базы нацбатальонов»
«Даже если и воскрес, то недавно его расстреляли в Буче и похоронили под завалами Мариуполя»
«Харьков: «То, что осталось от здания администрации после нескольких ракетных ударов»
«Ирпень. Окно с видом в другую жизнь»
«Чернигов. К месту, где были обнаружены тела погибших от российского обстрела трёх детей и их родителей, уцелевшие соседи несут детские игрушки…»
«Музыка Баха на обломках жизни»