14 февраля 2026, суббота16:39

Запись

У двары пінскага касцёла ўсталявалі дзясяціметровы крыж

16 сентября 2014, 0:32

Падзея адбылася на каталіцкае свята Узвышэння Святога Крыжа у двары пінскага касцёла Унебаўзняцця Святой Дзевы Марыі.

Парафіяне рукамі паднялі шматкілаграмовы дубовы крыж на падрыхтаваны пастамент. Дзея суправаждалася рэлігійнымі спевамі і беларускім гімнам “Магутны Божа”.

 

Дырэктар Целяханскай лясной гаспадаркі Аляксандар Лабачэўскі распавёў Медиа-Полесью пра тое, што да яго звярнуліся прадстаўнікі касцёла з прапановай дапамагчы годнай справе. Аднак, як выявілася, на тэрыторыі ягонай гаспадаркі не знайшлося такога вялікага дуба. Адпаведнае дрэва было знойдзена ў Пінскім лясгасе. Менавіта з яго і вырабіў прыватны прадпрымальнік з вёскі Крыўчыцы хрысціянскі сімвал.

Як вядома, гарызантальная перакладзіна крыжа – гэта чалавечыя грахі і штодзённыя клопаты, а вертыкальная – імкненне ўверх да Бога.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации
Снимок носит иллюстративный характер
Фото главное и по тексту: muitine.lrv.lt

Полешуки