29 декабря 2025, понедельник21:42

Запись

У творчай сям’і журналістаў і пісьменнікаў — вялікая страта

3 сентября 2014, 11:12

На 61-м годзе жыцця ў выніку хваробы памёр сябар Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” Віктар Пятровіч Карповіч (чытачы ведалі яго пад творчым псеўданімам Віктар Філатаў).

Ён нарадзіўся ў 1954 годзе ў Пінску, але з ранняга дзяцінства жыў у Лунінцы. Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, працаваў ў сферах будаўніцтва, адукацыі, але сваё сапраўднае прызванне знайшоў у літаратурнай і журналісцкай дзейнасці.

З пачатку 90-х гадоў Віктар супрацоўнічаў з рэгіянальнымі выданнямі, найперш са штотыднёвікам “Информ-прогулка” (г.Лунінец), дзе быў спартыўным аглядальнікам (футбол — захапленне ўсяго ягонага жыцця), шмат пісаў на тэмы культуры, літаратуры, мастацтва… З 1999 года кіраваў лунінецкім творчым клубам “Муза, зладзіўшы сумесна з калегамі сотні разнастайных творчых вечарын, конкурсаў, фестываляў ды іншых акцый.

Аўтар зборнікаў паэзіі, эсэ, гумару, афарызмаў “Страна чудес”, “Тревога и надежда”, “Парушынкі ў воку” (з С.Нефідовічам), “Права на пошук” (з В.Жылко), “Великое и смешное”, укладальнік зборнікаў афарызмаў “Крупицы мудрости” і “Чаша терпения”.

Сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" глубока смуктуюць разам з роднымі і блізкімі Віктара Пятровіча.

Пахаванне адбудзецца сёння, 3 верасня.

 

З вершаў Віктара Філатава:

 

КРАІНА ПАКУТ

 

Загадваць наперад не бяруся,

Але з легенд мінулага пачутых

Гісторыя краіны Беларусі —

Гісторыя блуканння па пакутах.

Мы іх адолелі такое мноства

І столькі горкай крыўды за спіной,

Што цешымся пакутлівасцю лёсу —

І гэта стала рысай векавой!

 

БОЖЫ СУД

 

А можа, Божы суд ужо ідзе?..

І кожны, уладар ён ці нябога,

Стаіць у адмысловай той чарзе,

Што вызначана ўсемагутным Богам…

І хочацца забыцца — не выходзіць,

А доказы — як быццам на талерцы:

Нямногія сваёй канаюць смерцю,

Усё больш іх кара нейкая знаходзіць.

І можа, зразумее чалавек

Па мностве ўсюль раскінутых прыкметаў,

Што, каб душой спакойным быць спрадвек, —

Імкніся жыць па Боскіх запаветах!

 

* * *

Бог крылы зычыў кожнай птушцы,

Каб вольна над зямлёй лунаць,

А чалавеку — розум гнуткі,

Каб вольна лёс свой будаваць.

 

* * *

Праз пакуты да зорак імкніцеся

І свой род захаваць старайцеся.

З мэты той, беларусы, — жаніцеся!

Ну, а вы, беларускі, — мужайцеся!

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Dron irani shahed 136 kamikaze / IMANMEDIA.ORG VIA TWITTER
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: из открытых источников
Фото использовано в качестве иллюстрации: spektr.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drogichin.by