20 декабря 2025, суббота20:30

Запись

Паэтка Аксана Спрынчан сустрэлася з чытачамі дзіцячай бібліятэкі

22 августа 2014, 9:58

21 жніўня ў дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча з паэткай Аксанай Спрынчан.

Аксана Спрынчан пазнаёміла юных чытачоў са сваімі новымі кнігамі, якія выйшлі ў свет, прачытала свае вершы.

Гэтак жа для прысутных паэтка арганізавала віктарыну, пераможцаў узнагародзіла паштоўкамі і кнігамі.

Карані паэткі бяруць пачатак на Лунінеччыне. Яе бацька і дзед таксама пісалі вершы, муж – таксама творчы чалавек, займаецца музыкай.

У канцы сустрэчы жадаючыя атрымалі ад Аксаны Спрынчан аўтограф на памяць.