20 декабря 2025, суббота10:01

Запись

Артысты са Століншчыны будуць спяваць на “Дажынках”

6 сентября 2012, 13:44

7-8 верасня ва ўрачыстасцях на абласным свяце хлебаробаў прымуць удзел артысты са Століншчыны.

Пра гэта “Медиа-Полесью” распавяла намеснік дырэктара Столінскага ГДК Валянціна Сень.

Сваімі песнямі парадуе гладачоў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль народнай музыкі “Выцінанка”. З сольным фальклорным нумарам таксама выступіць салістка Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь, народнага хору “Крыніца” Алена Дубойская.