Хтосьці сядзеў з сябрамі ля вогнішча, хтосьці спецыяльна на свята накіраваўся ў горад, а нехта проста бавіў час дома.
У Століне асноўныя гулянні прайшлі ў гарадскім парку. Работнікамі культуры арганізавана насычаная праграма. Увесь час гучалі купальскія песні, людзі вадзілі карагоды. Доўгі час працавалі гандлёвыя рады. Словам, кожны мог знайсці для сябе нешта цікавае.
Вогнішча было раскладзена на беразе ракі.
А вось папараць-кветку шукалі не ўсе. Ды і тыя, хто шукаў, прызнаюцца, што так яе і не знайшлі… Можа ў наступны раз, цераз год, атрымаецца?