10 ноября 2024, воскресенье08:04

Запись

Дзень Незалежнасці ў Століне

4 июля 2014, 18:44

Урачысты мітынг, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь і Дню Незалежнасці ў Століне сёлета атрымаўся надзвычай прыгожым. І нават дажджлівае надвор’е не перашкодзіла прыйсці жыхарам і гасцям горада на плошчу Леніна ў гэты дзень.

Ветэраны – адны з галоўныхлюдзей на свяце – пад’язджаюць на плошчу ў аўтамабільным картэжы.  Па выхадзе з машын іх сустракаюць дзеці, дораць кветкі і праводзяць на пачэсныя месцы.

Старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі віншуе ўсіх прысутных са святам.

У хуткім часе на плошчы з’яўляюцца выпускнікі СШ №3 г.Століна. Землякам у Дзень Незалежнасці яны дораць вальс.

Пасляідзе парад тэматычна аформленых машын, што дэманструюць эпізоды Вялікай Айчыннай вайны: даваенны час, калі моладзь вальсуе, нават не ўяўляючы, што жудасная хмара вайны ўжо навісла над краінай. Наступная машына – пачатак вайны, пагранзастава.

І вось на плошчы аўтамабіль з кампазіцыяй пра Брэсцкую крэпасць-герой.  

Згодна з гітлераўскім планам “Ост” прадугледжвалася высяленне беларускага насельніцтва. Менавіта гэта адлюстравана на чарговым аўтамабілі.

Хатынь – адна са спаленых з жыхарамі вёсак. У гады вайны на Століншчыне згарэў не адзін дом, не адзін палешук спалены жывым.

На наступных машынах дэманструецца і партызанскі рух, і палявая кухня, медсанбат.

Узброеная барацьба і напамін аб аперацыі “Баграціён” на наступнай машыне калоны.

І вось нарэшце вызваленне Мінска – 3 ліпеня 1944 года.

Па плошчы прайшоў “Бессмяротны полк”: вучні школ горада неслі ў руках пратрэты загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну землякоў.

Падзячны малебен за дараванне Перамогі і памінальную малітву па загінуўшых воінах-вызваліцелях здзейсніў благачынны цэркваў Столінскай акругі протаіерэй айцец Рыгор.

Ветэраны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, госці і жыхары райцэнтра ўсклалі карзіны з кветкамі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у вайну.

Дыпломамі, ганаровыміграматамі, падзячнымі лістамі ўшанаваны на свяце тыя, хто сваёй плённай працайумацоўвае дабрабыт нашай Радзімы.

Дыпломам Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны калектыў Столінскага ДРБУ-141 за эканомію і беражлівасць сярод арганізацый будаўнічага комплексу па выніках работы ў 2013 годзе.

Ганаровымі граматамі Столінскага райвыканкама ўзнагароджаны трактарыст-машыніст СВК “Фядорскмі” Уладзімір Еська, аператар машыннага даення СВК “Палеская Ніва” Ядвіга Вітун, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Беражноўскай СШ Вера Пашкевіч, майстар пагрузачна-разгрузачных работ ААТ “Гарынскі КБМ” Наталля Грэчка, муляр Столінскай ПМК-24 Віталь Коўка, дарожны рабочы Столінскага ЖКГ Аляксандр Вабішчэвіч, дырэктар філіяла “Грамхарч” Васіль Кавалец.

Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны урач-кардыёлаг Столінскай ЦРБ Ганна Вячорка, жывёлавод ААТ “Церабяжоў-Агра” Аліна Ярмоліч, трактарыст-машыніст СВК “Новая Прыпяць” Аляксандр Арлянін.

За патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі  ганаровай граматай Столінскага райвыканкама ўзнагароджаны пенсіянер Генадзь Зуеў, пісьмом падзякі – дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Віта-Пласт” Віталій Шэлест, пісьмом падзякі раённага Савета дэпутатаў – палкоўнік запаса Міхаіл Паюта.

Ушанавалі доўгажыхара горада 93-гадовую Лідзію Міклуш, павіншавалі бацькоў самага маленькага жыхара райцэнтра (шчаслівы бацька – настаяцель храма ў гонар Узнясення Гасподня ў Століне айцец Мікалай).

Віншавалі самую маладую сям’ю – сям’ю Сяргея і Сняжаны Мірановіч, якія напярэдадні Дня Незалежнасці ўступілі ў шлюб.

Віншавалі сем’і-юбіляры: 25-годдзе сумеснага жыцця сёлета адзначае сям’я Вячаслава і Жаны Козел, 45-годдзе – сям’я Станіслава і Ніны Курылюк, 50-годдзе – сям’я Сяргея і Наталлі Крыловых. А таксама шматдзетную сям’ю Генадзія і Людмілы Мароз.

Па добрай традыцыі падвялі вынікі конкурсаў па добраўпарадкаванню горада. Сярод прадпрыемстваў першае месца прысуджана Столінскаму ДРБУ №141, другое – Столінскай ПМК-24 і разлікова-касаваму цэнтру №21 г.Століна ААТ “Белаграпрамбанк”, трэцяе месца – Столінскай ДБПМК-32 і вытворчаму філіялу ААТ “Савушкін прадукт” у Століне.

За лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый сярод шматкватэрных жылых дамоў узнагароджаны дом №100 па вул.Савецкай. За лепшае азеляненне сярод пад’ездаў – пад’езд №1 дома №27 па вул. Брэсцкай.

За лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне прыватных дамоў грашовымі прэміямі ўзнагароджаны: Сцяпан Пашкевіч (вул.Гастэла, 22), Андрэй Касабуцкі (вул.Гастэла, 18а), Ганна Тумко (вул.Леніна, 35), Людміла Белавус (вул.Я.Коласа, 11).

Адзначаны лепшы работнік Столінскага ЖКГ Іна Трапец.

Па плошчы прайшлі ўдзельнікі масавай харэаграфічнай кампазіцыі “Будучае Беларусі залежыць ад нас”: ансамбль танца з Альман, ансамбль танца “Карамель”, юныя спартсмены (на ролікавых каньках, веласіпедах, з мячамі, байдаркамі), карацісты, выхаванцы дзіцячых садоў.

Прайшлі вучні прававых класаў СШ №2 г.Століна, праімчалі байкеры, удзельнікі ўзорнага ансамбля “Весялінка” СШ №2 г.Століна вынеслі на плошчу сцяг Рэспублікі Беларусь.

Урачысты мітынг завяршыўся, але гэта быў толькі пачатак свята. Усё прадоўжылася ў гарадскім парку, на сцэнічнай пляцоўцы, на стадыёне ФСК “Камунальнік”, ля берага ракі. Выстава сельскіх Саветаў раёна, выступленні самых маладых выканаўцаў Століншчыны і гасцей з суседняй краіны, выставы раённага краязнаўчага музея,  цэнтраў творчасці, дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў, кансультацыі з медыцынскімі работнікамі, катанне на балотаходзе –кожны змог для сябе знайсці тут усё самае цікавае.

Святкаванне Дня Незалежнасці, свята горада завяршылася ўрачыстым салютам.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by