22 ноября 2024, пятница16:01

Запись

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

7 мая 2014, 13:16

Вынікі раённага конкурсу чытальнікаў днямі падвялі ў Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Конкурс “Я – грамадзянін Беларусі” арганізаваны аддзелам бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. “Мэты, якія мы ставілі перад правядзеннем конкурсу, – садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню дзяцей, папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, павышэнню статуса кнігі і чытання сярод падрастаючага пакалення”, – расказвае метадыст аддзела маркетынгу Столінскай ЦРБ Кацярына Страха.

 

Падчас вясенніх канікул у бібліятэках раёна прайшоў адборачны тур, які завяршыўся выступленнямі на сцэнах Столінскага  ГДК і Альшанскага СДК.

Некаторыя дзеці чыталі вершы ў нацыянальных касцюмах, хтосьці – пад суправаджэнне электроннай прэзентацыі. Для канкурсантаў выступілі: дзіцячы танцавальны гурток Столінскага ГДК,   лялечны гурток “Пралеска” Альшанскай сельскай дзіцячай бібліятэкі, Аліна Гарцуева з музычнай кампазіцыяй.

Па выніках конкурсу першае месца прысуджана Яніне Наскевіч з Аздаміч (7 клас) і Людміле Страха з Рубля (7 клас), другое месца – Дзмітрыю Андрусевічу з Белавушы (6 клас) і пяцікласніцам з Давыд-Гарадка Вераніцы Бесан, Святлане Стаднік і Кацярыне Гудзім. Трэцяе месца прысвоена трэцякласніку з Варанёў Андрэю Велясніцкаму і васьмікласніку з Хорска Юрыю Хімічу.

Прызы глядацкіх сімпатый атрымалі другакласніца Марыя Леўкавец з Мачуля і сямікласніца Алена Лазіцкая з Плотніцы.

 “Такі конкурс мы праводзілі ўпершыню, меркавалі, што гэта ўжо састарэлая форма і яна не будзе цікавай, – гаворыць загадчык аддзела маркетынгу Столінскай ЦРБ Іван Ляшкевіч, – але калі правялі, то ўбачылі, што дзецям спадабалася. Нашы чаканні пераўзыдзены”.

 Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 42 юных чытача ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў, якія наведваюць бібліятэкі раёна. Дзеці чыталі не толькі вершы беларускіх паэтаў, але і творы, напісаныя землякамі: настаўніка і паэта з Давыд-Гарадка Віктара Вабішчэвіча, бібліятэкара Вялікамалешаўскай сельскай бібліятэкі Святланы Карняйчук.

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com