У дзень цырымоніі адкрыцця 22 красавіка праз гарадскі парк і цэнтар горада да стадыёна “Хваля” спартоўцы прайшлі вялікай калонай са сцягамі з аркестрам. З-за гэтага ўтварыўся вялізны корак. Акрамя таго, на адкрыццё спартакіяды для масавасці былі накіраваны вучні пінскіх навучальных устаноў, якія літаральна одначасова запаланілі гарадскія аўтобусы. Але такія нязручнасці святу не перашкода.
Спаборніцтвы праходзяць на базе спартовага комплекса “Хваля” Палескага дзяржуніверсітэту. Для гасцей з Расіі распрацавана пазнавальна-забаўляльная праграма. Яны наведаюць музеі і тэатр, а ў студэнцкай вёсцы ПалесДУ для ніх будуць ладзіцца дыскатэкі.