23 ноября 2024, суббота06:10

Культура

30 год пад крылом Якуба Коласа

24 сентября 2021, 7:46

Дзіцячая бібліятэка адзначае юбілей.

30 год назад Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы было прысвоена імя класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. 24 верасня з гэтай нагоды тут пройдзе міжрэгіянальная канферэнцыя “Коласаўскія адрасы радзімы: памятныя месцы, музеі, помнікі”.

Месцаў, дзе жыў і працаваў Якуб Колас, на Палессі шмат. Гэта і Пінскі, і Лунінецкі, і Ганцавіцкі раёны. І кожны з іх мае гонар правесці у сябе мерапрыемства, прысвечанае памяці вядомага беларускага песняра. Сёння ж пашчасціла Пінску.

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1982 года на Міншчыне. З 1902 па 1904 гады працаваў настаўнікам у вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёну, дзе паспеў напісаў аповесць “У палесскай глушы”.

Потым пераехаў у Пінкавічы, што пад Пінскам. На падмурку, дзе раней стаяла школа, зараз знаходзіцца прысвечаны яму літаратурна-краязнаўчы музей.

Вяскоўцы успаміналі, як малады настаўнік даволі хутка знайшоў агульную мову с мясцовымі жыхарамі, займеў аўтарытэт сярод вучняў. Займаўся творчасцю, збіраў фальклор, запісваў свае асабістыя назіранні аб умовах сялянскаго жыцця на Палессі. Частка іх у далейшым знайла адлюстраванне ў літаратурных творах.

Затым быў нечаканы арышт і вымушаны ад’езд. Аб гэтым “Медиа-Полесье” падрабязна распавядала.

Ў 1907 годзе Якуб Колас кіраваў літаратурным аддзелам беларускай газеты “Наша ніва” ў Вільне. А праз год аказаўся ў Мінскай турме за ўдзел у настаўніцкім з’езде. Пасля вызвалення у 1911 годзе вярнуўся на Палессе. Спачатку працаваў у Лунінцы і займаўся літаратурнай дзейнасцю. Потым перабраўся ў Пінск, працаваў настаўнікам у прыхадскім вучылішчы. У горадзе над Пінай ён сустрэў свае каханне – Марыю Каменскую. На вуліцы Чуклая захаваўся дом, у якім з 1912 па 1915 гады жыла маладая пара і дзе нарадзіўся іх першынец – сын Даніла.

Фото из социальных сетей
Фото из социальных сетей

У рамках праграмы мiжрэгіянальнай канференцыі ў Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, будзе зроблены экскурс па часовай экспазіцыі. Таксама пакажуць мультымедыйны праект 3D-рэканструкцыі даваеннага дома Якуба Коласа з фрагментам мінскага гарадскога асяроддзя таго часу.

Удзельнікі канферэнцыі праслухаюць даклад “Паштоўка Коласа – мара зноў пабываць у Пінску”, наведаюць памятныя мясціны Піншчыны, звязаныя з імем народнага песняра Якуба Коласа.

Пачатак канферэнцыі ў 12.00. Уваход вольны.

ПО ТЕМЕ:


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media