20 сентября 2024, пятница21:39

Запись

Сергій Крышталь: “Абраз – гэта акно ў рай”

10 апреля 2014, 14:11

У Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі 10 красавіка адкрылася праваслаўная выстава абразоў "Каштоўнасці - праз стагоддзі", прымеркаваная да хуткага велікоднага тыдня.

Адкрываючы праваслаўную выставу, настацель храма абраза Божай Маці "Спагнанне Загінулых" іерэй Сергій Крышталь распавёў пра значнасць абразоў у нашым жыцці, пра тое, што пішуцца яны па вызначаных канонах і распавядаюць пра вечныя праўды. "Абраз – гэта акно ў рай", – адзначыў іерэй Сергій Крашталь.

На выставе прадстаўлена 40 абразоў XVIII-XIX стагоддзяў з фондаў краязнаўчага музея, перададзеных установе культуры Брэсцкім музеем выратаваных каштоўнасцяў. Таксама на выставе можна пазнаёміцца з працамі навучэнцаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Адначасова дзейнічае выстава-продаж, на якой прпанаваныя абразы, кнігі і іншыя прадметы царкоўнага строя.

Працаваць музейная выстава будзе па 21 красавіка. 


Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП