Аснову экспазіцыі складаюць не звыклыя ўзоры халоднай і вогняпальнай зброі, а дакуманты і фотаздымкі, якія адлюстроўваюць жыццё насельніцтва пад час вайны і акупацыі. Тут можна пабачыць нямецкя паштоўкі з відамі Пінска, фотаздымкі ўцекачоў, нямецкіх і расійскіх салдат, агітацыйныя плакаты, аўсвайсы, эрзацмаркі, пасведчанні ваеннапалонных, акты аб знішчэнні маёмасці буйных землеўладальнікаў і простых сялян, прашэнні аб харчовай дапамозе ўцекачам і іншыя дакументы.
Пад час Першай Сусветнай вайны Пінск быў прыфрантавым горадам, а потым доўгі час быў акупаваны нямецкімі войскамі.