23 ноября 2024, суббота14:37

Запись

У другім туры абласнога фестывалю “Тэатральны прыстанак” праявілі сябе калектывы раёна

18 марта 2014, 18:31

Раённы этап абласнога фестывалю тэатральнай творчасці дзяцей і моладзі “Тэатральны прыстанак” прайшоў днямі на Століншчыне.

Сярод мэт фестывалю – пошук і раскрыццё талентаў у дзіцячым і маладзёжным асяроддзі, а таксама развіццё і папулярызацыя сярод падрастаючага пакалення тэатральнага мастацтва. У  фестывалі прымаюць удзел драматычныя калектывы, паэтычна-музычныя тэатры, пластычныя, экалагічныя, лялечныя і вулічныя тэатры, малыя сцэнічныя формы і іншыя тэатральныя калектывы. Узрост удзельнікаў – ад 6 да 25 гадоў.

18 нумароў прадставілі творчыя калектывы з раёна на суд абласнога журы на сцэне Столінскага ГДК. Тэатральныя ўменні паказалі дзеці і моладзь з базавых і сярэдніх школ раёна, устаноў дадатковай адукацыі, навучэнцы Столінскага каледжа.

Хто стане ўдзельнікам фінальнага этапу абласнога фестывалю, стане вядома крыху пазней. Заключныя мерапрыемствы, у тым ліку і ўзнагароджванне пераможцаў, адбудуцца 24-25 мая ў Брэсце.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com