20 сентября 2024, пятница09:58

Запись

Настаўнікі Століншчыны адзначылі прафесійнае свята

7 октября 2013, 15:15

Святочнай праграмай адзначылі прафесійнае свята настаўнікі Століншчыны.

Павіншаваў педагогаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко. Ён адзначыў, што свет дзяцінства цалкам залежыць ад дарослых і значную ролю тут адыгрываюць выхавацелі, настаўнікі. У сваім выступленні Аляксей Дзямко звярнуўся і да ветэранаў педагагічнай працы, якія свае лепшыя гады жыцця прысвяцілі навучанню дзяцей. Ён уручыў педагогам граматы Міністэрства адукацыі, Столінскага райвыканкама і райсавета дэпутатаў.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Мікалаевіч Вячорка адзначыў, што ва ўстановах адукацыі раёна працуюць больш за 2.000 педагогаў, а ў гэтым годзе іх рады папоўнілі 39 маладых спецыялістаў. Акрамя іх, былі размеркаваны 17 спецыялістаў са свабодным працаўладкаваннем. Аляксандр Вячорка адзначыў, што 28% сёлетніх выпускнікоў, якія паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, абралі прафесію педагога. Асаблівыя словы ўдзячнасці начальнік аддзела выказаў ветэранам педагагічнай працы. Ён перадаў усім прысутным словы  Надзеі Кавалец: “Не старэйце, не спыняйцеся і дарыце радасць ўсім тым, хто з Вамі побач!”

З пажаданнямі здароўя, шчасця, добрага настрою звярнуўся да педагогаў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі  Анатоль Капітонавіч Максімовіч. А старшыня раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы Святлана Рыгораўна Яснюк не толькі павіншавала прысутных са святам, але і дала наказ малыдым спецыялістам: “Радуйцеся поспехам сваіх вучняў; будзьце настаўнікамі і сябрамі;  дарыце дзецям усмешку;  будзьце ўпэўненымі ў сабе; любіце той прадмет, які выкладаеце, і тых, каму яго выкладаеце”.

З адказным словам ад імя маладых спецыялістаў звярнуўся  Аляксандр Аляксандравіч Максімовіч: “Мы ўжо адпрацавалі адзін месяц і кожны пачаў пракладаць свой педагагічны шлях”. Ён павіншаваў ўсіх маладых спецыялістаў з першым афіцыйным для іх Днём настаўніка.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба ўручыў граматы аддзела настаўнікам, што шчыруюць не толькі на ніве педагагічнай працы, але і ўжо шмат год выступаюць на канцэртных пляцоўках не толькі раёна, а і за межамі краіны.

Старшыня Рэчыцкага пасялковага Савета Ігар Мікалаевіч Курган уручыў граматы пасялковага Савета настаўнікам, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці Савета. Узнагароды ад Беларускага саюза моладзі ўручыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Васільеўна Леанавец.

У час свята дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах дарылі настаўнікам у зале прыгожыя букеты. А вядучымі святочнай праграмы былі метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Алена Сяргееўна Крывапуст і інжынер-праграміст СШ №2 г.Століна Сяргей Мікалаевіч Шэўчык.

З канцэртнымі нумарамі выступілі настаўнікі і вучні школ Століна. Павіншаваў педагогаў са святам Заслужаны аматарскі калектыў  Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (мастацкі кіраўнік П. Астапчук). А прыемным сюрпрызам для педагогаў стаў прыезд спецыяльна на свята беларускага спевака і кампазітара Дзмітрыя Смольскага.


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru