У звароце Пінскага гарвыканкама і Савета дэпутатаў з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў гаворыцца, што, адзначаючы подзвіг жывых, мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто не вярнуўся з той вайны. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб тыя, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак, а таксама бацькі, удовы і дзеці загінуўшых герояў мелі трывалую сацыяльную абарону.
Імёны пінчан, загінуўшых у Афганістане:
Базылік Мікалай Мікалаевіч (радавы, 1967-1986)
Бурэнка Іван Андрэевіч (радавы, 1967-1985)
Гарыгляд Андрэй Рыгоравіч (радавы, 1966-1985)
Гром Аляксандр Віктаравіч (радавы, 1968-1988)
Гордзіч Сяргей Іванавіч (радавы, 1966-1984)
Кірыковіч Васіль Леанідавіч (ст.лейтэнант, 1960-1988)
Колбаў Аляксей Іванавіч (радавы, 1963-1983)
Навумавіч Алег Віталевіч (радавы, 1964-1984)
Амельковіч Васіль Аляксеевіч (радавы, 1966-1987)
Астапенка Мікалай Іванавіч (палкоўнік, 1943-1987)
Рогаль Сяргей Сяргеевіч (радавы, 1966-1985)
Фёдаравіч Ігар Уладзіміравіч (лейтэнант, 1959-1982)
Чэчун Мікалай Канстанцінавіч (мл. сяржант, 1967-1987)
Харавец Васіль Уладзіміравіч (радавы, 1965-1985)
Шпакоўскі Уладзімір Уладзіміравіч (мл. сяржант, 1968-1988)
У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які штогод адзначаецца 15 лютага, ў горадзе над Пінай адбудуцца мемарыяльныя мерапрыемствы:
10.00 – мітынг каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам у Гарадскім парку культуры і адпачынку;
11.15-12.00 – наведванне музея вайны ў Афганістане, сустрэча кіраўніцтва гарвыканкама з бацькамі загінуўшых у Афганістане, на базе Пінскага каледжа «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна»;
12.00-13.00 – святочны канцэрт, прысвечаны 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, на базе Пінскага каледжа «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна»;
13.15-14.00 – наведванне пахаванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў.