6 декабря 2025, суббота10:46

Культура

Свята “Лунінецкія клубніцы”: што і як

26 июня 2021, 9:48

Клубнічны фэст 2019

Клубнічны фэст 2019

На самым масавым трускавачным рынку Беларусі ў аг. Дварэц сёння, 26 чэрвеня, пройдзе традыцыйны тут фэст “Лунінецкія клубніцы”.

Пачатак а 18.00.

Тут будуць народныя майстры з усяго Палесся са сваімі аўтэнтычнымі шэдэўрамі, выстава-прэзентацыя лепшых падвор’яў раёна, “Літаратурны дворык” раскажа ўсё пра чырвоную ягаду паэтычным словам, смачная паляна пачастуе разнастайнымі стравамі з клубніц,  спартыўная прадэманструе сілавы экстрым, а вясёлая прапануе гульні, конкурсы, віктарыны, атракцыёны…

Свята ўпрыгожаць сваімі выступленнямі музкалектывы з Пінскага, Столінскага, Іванаўскага, Ляхавіцкага раёнаў і г.Ганцавічы. Канечне ж, і свае, лунінецкія, таксама.

Мерапрыемства прадоўжыцца дыскатэкай.


Фото использовано в качестве иллюстрации: spektr.by
Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by