13 февраля 2026, пятница19:27

Запись

Даведацца гісторыю адукацыі на Піншчыне магчыма ў Пагосце-Загарадскім

14 января 2014, 16:44

На базе сярэдняй школы ў Пагосце-Загарадскім адкрыўся музей гісторыі развіцця адукацыі ў Пінскім районе.

Сам будынак і матэрыяльнае абсталяванне школы цалкам абнавілі, дзякуючы Дзяржаўнай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады. Адмыслова на музей было выдаткавана каля 208 млн.рублёў.

У Пінскім райвыканкаме кажуць, што адкрыццё такой установы — гэта важны крок на шляху станаўлення беларускай гістарычнай навукі і адукацыі ў Пінскім раёне.

На сённяшні дзень у фондах музея тры тысячы экспанатаў, якія распавядаюць аб зараджэнні пісьменнасці, стварэнні славянскай азбукі, развіцці адукацыі на Піншчыне. Не забыліся тут пра выбітных настаўнікаў і вучняў, што праславілі Пінскі раён далёка па-за межамі роднага Палесся.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото главное и по тексту: Минобороны
Фото: facebook.com/Lietuvosmuitine

Полешуки