19 декабря 2025, пятница21:13

Запись

У Пінску бамжы скралі ў пенсіянеркі пакет з далярамі

6 декабря 2013, 13:40

З прыватнай хаты пенсіянеркі ў Пінску знік пакет. У ім чулая жанчына трымала 5 тысяч даляраў ЗША, 395 тысяч рублёў, 6 адзінак ювелірных вырабаў.

Кошт скрадзенага склаў 60 мільёнаў рублёў.

Як паведамляе пресс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, аператыўнікі выявілі, у які час жанчына не кантралявала сітуацыю ў сваёй хаце. Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманы два бамжы ва ўзросце 55 і 48 гадоў, якія ўжо мелі судзімасці.

Частку скрадзенага супрацоўнікі міліцыі паспелі вярнуць пацярпелай. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. За свой учынак мужчыны могуць атрымаць ад двух да сямі гадоў пазбаўлення волі.


Фото с сайта crossroadsoflife.ru