23 ноября 2024, суббота00:44

Запись

Пінскія выратавальнікі ўдзельнічаюць у акцыі па бясплатнай здачы крыві

28 ноября 2013, 15:38

Акцыю па бясплатнай здачы крыві распачалі супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Пінская станцыя пералівання крыві абслугоўвае не толькі супрацоўнікаў мясцовага РАНС, але і з Іванаўскага.

Па словах супрацоўнікаў станцыі, наступнымі будуць памежнікі і міліцыянеры. Акрамя таго, медыкі спадзяюцца і на пінскіх студэнтаў, асабліва на актывістаў БРСМ.

Усяго за год пінская станцыя забірае да 4 тон крыві, а на піншчыне пражывае больш за 4 тысячы донараў.

Цікава, што звычайныя донары за здачу крыві могуць атрымаць ад 35% да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму, які на сённяшні дзень складае 1 мільён 47 тысяч 530 рублёў, і два дні адпачынку.

Перад здачай крыві донар абавязаны паведаміць аб небяспечных захворваннях, аднак дзеля атрымання грашовай ўзнагароды чалавек можа не паведаміць неабходную інфармацыю. Таму медыкі прапануюць імкнуцца да бясплатнага донарства, бо ў такіх выпадках людзі не шукаюць матэрыяльнай выгады і не хаваюць сваіх захворванняў.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com