23 ноября 2024, суббота11:30

Запись

Пінск як духоўны цэнтр каталіцкага касцёлу на Беларусі

22 ноября 2013, 15:10

У горад над Пінай з’ехаліся каталіцкія святары з усёй Беларусі. Напрацягу чатырох дзён, з 18-га па 22-га лістапада, на базе Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага адбывалася першая сустрэча ксяндзоў. Сабраліся тыя душпастыры, якія атрымалі пасвячэнне на працягу апошніх 5 гадоў.

«Мы служым там, дзе жывуць канкрэтныя людзі. І наш евангелізацыйны клопат скіраваны да іх. Нельга евангелізаваць ананімнага чалавека.Мы, як душпастыры, павінны ведаць людзей, якім абвяшчаем Евангелле. Не можам шкадаваць часу і намаганняў, каб пазнаць, і не толькі вонкава, разпазнаючы, кім ёсць дадзеная асоба, але і вывучаючы іх патрэбы і разам з супольнасцю дапамагаючы ім вырашаць праблемы. Сярод нас жывуць часта людзі, якія па розных прычынах — эканамічных, грамадскіх, сямейных — згубіліся. Мы ім павінны паказаць Хрыста. І гэта мы павінны чыніць рознымі спосабамі, таксама праз матэрыяльную дапамогу, але перш за ўсё паказваючы ім мэту жыцця, пераадольваючы пачуццё  безнадзейнасці…» – звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы Пінскі біскуп Антоні Дзям’янка.

Іерарх нагадаў маладым святарам аб мучаніках каталіцкага касцёлу, якія падчас Другой Сусветнай вайны перад пагрозаю смерці не адракліся ад Хрыста. З такіх душпастыраў, падкрэсліў ён, трэба браць прыклад і ісці да людзей.

Арганізатары маюць надзею, што такія сустрэчы стануць у Пінску рэгулярнымі і будуць адбывацца раз на два гады.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock