Заснавана вёска ў 1888г. ў былых уладаннях пана Аляксандра Скірмунта. Менавіта цераз яе сучасную тэрыторыю ў 1863г. праходзіў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута. Тады ён і быў разбіты ў ваколіцах маёнтка Калодна.
У пятніцу, 8 лістапада, у мясцовай царкве ў гонар святога Дзмітрыя Салунскага адбылося ўрачыстае богаслужэнне. Пасля яго мясцовыя жыхары і выхадцы з Калоднага пачаставалі прыехаўшых у царкву на свята цукеркамі, пячэннем і сокам.
Ну, а канцэрт для жыхароў вёскі быў праведзены ў нядзелю, 10 лістапада, народным аматарскім аб’яднаннем Рэчыцкага ДК “Гарынскія папрадухі” (кір. Ірына Вабішчэвіч). Удзельнікі калектыву не толькі прыгожа спявалі, але і расказвалі гумарэскі з народнага жыцця. Жыхары вёскі выказалі падзяку артыстам за прыезд і выступленне.